Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб транспарцiроўцы прыроднага газу

Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,

у мэтах далейшага развіцця эканамічнага супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады,

пагадзіліся ў наступным:

Артыкул 1

Бакі ўпаўнаважваюць Дзяржаўнае прадпрыемства «Белтрансгаз» і Газавы канцэрн Украіны «Укргазпрам», у далейшым прадстаўнікі Бакоў, заключыць кантракты на пастаўкі прыроднага газу, ажыццяўляць сумесныя і скаардынаваныя дзеянні па забеспячэнню транспарціроўкі яго на тэрыторыях Рэспублікі Беларусь і Украіны для спажыўцоў Бакоў і пастаўкі ў трэція краіны, забяспечваючы эфектыўнае выкарыстанне сістэм магістральных газаправодаў.

Артыкул 2

Аб'ёмы паставак прыроднага газу спажыўцам Бакоў і ў трэція краіны, а таксама кошт паслуг за транзіт газу праз тэрыторыі абедзвюх дзяржаў вызначаюцца асобнымі міжурадавымі пагадненнямі.