Пагадненне між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб дзейнасцi чыгуначнага транспарту

Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,

прызнаючы права ўласнасці на чыгуначны транспарт, які належыць Рэспубліцы Беларусь і Украіне,

лічачы мэтазгодным захаванне тэхналагічнага адзінства чыгуначнай транспартнай сеткі,

улічваючы выключную важнасць перавозак пасажыраў і грузаў як між Рэспублікай Беларусь і Украінай, так і ў трэція дзяржавы,

прызнаючы значэнне каардынацыі і сумеснай дзейнасці чыгуначнага транспарту абедзвюх дзяржаў,

пагадзіліся ў наступным:

Артыкул 1

Функцыянаванне чыгуначнага транспарту абедзвюх дзяржаў, а таксама вытворчасць і ўтрыманне рухомага саставу, тэхнічных сродкаў, забеспячэння бяспекі руху і арганізацыі перавозачнай работы, цэласць грузаў ажыццяўляюцца па адзіных нарматывах.