Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і Канстытуцыйным Судом Украіны
Уступіў у сілу 22 ліпеня 2008 года
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь і Канстытуцыйны Суд Украіны (далей – Бакі),
прызнаючы імкненне канстытуцыйных судоў абедзвюх дзяржаў развіваць супрацоўніцтва ў галіне канстытуцыйнага правасуддзя з мэтай далейшага пашырэння ўсебаковых добрасуседскіх узаемавыгадных адносін і наяўнасць дастатковых падстаў для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж двума Бакамі,
адзначаючы важную ролю органаў канстытуцыйнага кантролю ў зацвярджэнні вяршэнства права і абароны асноўных правоў і свабод грамадзян,
дзейнічаючы ў мэтах абмену вопытам органаў канстытуцыйнай юрысдыкцыі абедзвюх дзяржаў у галіне забеспячэння абароны і рэалізацыі канстытуцый,
дамовіліся аб наступным.
Артыкул 1
Бакі падтрымліваюць адносіны на аснове прынцыпаў узаемнай павагі, незалежнасці, даверу і супрацоўніцтва.