Рамачнае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцей*

Набыло моц 15 студзеня 2010 года

__________________________

*Ратифицировано Законом Республики Беларусь от 9 ноября 2009 г. «Аб ратыфiкацыi Рамачнага пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Камiсiяй Еўрапейскiх супольнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 277, 2/1613).

 

Урад Рэспублікі Беларусь, які далей называецца «Урад», што дзейнічае ад імя Рэспублікі Беларусь, з аднаго боку,

і Камісія Еўрапейскіх супольнасцей, якая далей называецца «Камісія», што дзейнічае ад імя Еўрапейскай супольнасці, якая далей называецца «Супольнасць», з другога боку,

якія разам называюцца «Бакі»,

прымаючы да ўвагі, што

Рэспубліка Беларусь мае права выступаць атрымальнікам знешняга садзейнічання, якое фінансуецца Супольнасцю, што прадугледжана ў адпаведных рэгламентах,