Сумесная заява аб асновах адносiн паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія
Уступіла ў сілу 25 жніўня 1994 года
1
Рэспубліка Беларусь і Федэратыўная Рэспубліка Германія, якія далей называюцца «Бакі», аднадушныя ў сваім жаданні цесна супрацоўнічаць дзеля дабра сваіх народаў і тым самым уносіць уклад у справу міра ў Еўропе і ў свеце.
Бакі пацвярджаюць сваю прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прынцыпаў і палажэнняў Хельсінкскага Заключнага акта, Парыжскай Хартыі для новай Еўропы, а таксама іншых дакументаў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (НБСЕ). У прыватнасці, яны пацвярджаюць значэнне павагі да правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама свае абавязацельствы будаваць і ўмацоўваць дэмакратыю як адзіна прыймальную форму праўлення ў сваіх дзяржавах.