Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб узаемным садзейнiчаннi i ахове iнвестыцый

Уступіла ў сілу 21 красавіка 1993 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Польшча, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

імкнучыся да развіцця ўзаемнага эканамічнага супрацоўніцтва на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады,

жадаючы стварыць і падтрымліваць спрыяльныя ўмовы для інвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку,

прызнаючы, што садзейнічанне і ўзаемная ахова інвестыцый Дагаворных Бакоў будзе дабратворна ўплываць на рух капіталаў, дзелавую актыўнасць і садзейнічаць эканамічнаму росквіту абодвух Дагаворных Бакоў,

прыйшлі да пагаднення аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1
Азначэнні

Для мэт дадзенага пагаднення:

1. Тэрмін «інвестыцыі» азначае ўсе віды фінансавых, матэрыяльных рэсурсаў і іншых маёмасных і інтэлектуальных каштоўнасцей, укладзеных інвестарамі аднаго Дагаворнага Боку ў розныя аб’екты дзейнасці на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку з мэтай атрымання прыбытку (даходу), у прыватнасці, але не выключна: