Гандлёвае пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран

Уступіла ў сілу 1 жніўня 2000 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Іран, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

імкнучыся развіваць і ўмацоўваць сяброўства і супрацоўніцтва,

жадаючы далейшага ўмацавання гандлёвых і эканамічных сувязей паміж дзвюма дзяржавамі на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай выгады,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі ў адпаведнасці з іх нацыянальным заканадаўствам садзейнічаюць развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі на доўгатэрміновай і стабільнай аснове.

Артыкул 2

Кожны з Дагаворных Бакоў прадастаўляе таварам і паслугам, што паходзяць з або накіраваны на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку, рэжым не менш спрыяльны за той, які ён прадастаўляе такім жа таварам і паслугам любой іншай дзяржавы ў адносінах да імпартных і экспартных ліцэнзій, мытных пошлін і ўсіх іншых падаткаў і збораў, што накладаюцца на імпарт, экспарт або транзіт тавараў.