Пагадненне паміж Урадам Дзяржавы Кувейт і Урадам Рэспублікі Беларусь аб эканамiчным, гандлёвым i тэхнiчным супрацоўнiцтве

Уступіла ў сілу 15 ліпеня 1994 года

 

Урад Дзяржавы Кувейт і Урад Рэспублікі Беларусь, якія называюцца ў далейшым «Дагаворныя Бакі»,

усведамляючы, што ўсеабдымнае эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з'яўляецца важным і неабходным элементам развіцця двухбаковых адносін на стабільнай і доўгатэрміновай аснове і ўстанаўлення трывалага даверу, сапраўднага партнёрства паміж абедзвюма дзяржавамі і іх народамі,

кіруючыся мэтамі забеспячэння няўхільнага эканамічнага росту, паляпшэння якасці жыцця сваіх грамадзян, эфектыўнага выкарыстання матэрыяльных і людскіх рэсурсаў,

жадаючы грунтоўна развіць і паглыбіць двухбаковае эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў інтарэсах сваіх народаў,