Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя аб двухбаковых гандлёвых i эканамiчных сувязях

Уступіла ў сілу 1 снежня 1995 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Аўстрыя, якія называюцца ў далейшым «Дагаворныя Бакі»,

кіруючыся жаданнем умацоўваць існуючыя двухбаковыя знешнеэканамічныя сувязі;

імкнучыся садзейнічаць развіццю тавараабароту, эканамічнаму, прамысловаму, тэхнічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады;

будучы перакананымі, што гэта Пагадненне аб двухбаковых гандлёвых і эканамічных сувязях створыць спрыяльныя прадпасылкі і трывалую аснову для далейшага развіцця двухбаковых знешнеэканамічных сувязей;

зыходзячы з прынцыпаў рыначнай эканомікі;

у рамках заканадаўства, якое дзейнічае ў абедзвюх дзяржавах,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі абавязуюцца ў рамках дзеючага ў абедзвюх дзяржавах заканадаўства садзейнічаць развіццю двухбаковых гандлёвых і эканамічных сувязей паміж прадпрыемствамі, арганізацыямі, таварыствамі і установамі, якія называюцца ў далейшым «Суб'ектамі».