Пагадненне паміж Урадам Дзяржавы Ізраіль і Урадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўнiцтве ў галiне сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi
Уступіла ў сілу 24 чэрвеня 1997 года
Урад Дзяржавы Ізраіль і Урад Рэспублікі Беларусь, якія ў далейшым называюцца Дагаворныя Бакі,
кіруючыся жаданнем умацоўваць узаемнае супрацоўніцтва паміж двума народамі;
выказваючы гатоўнасць удасканальваць і пастаянна ажыццяўляць меры, накіраваныя на развіццё двухбаковых адносін;
маючы ўзаемнае жаданне развіваць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці паміж дзвюма дзяржавамі,
пагадзіліся ў наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакі будуць супрацоўнічаць у галіне даследавання і ўзаемнага абмену навуковым, тэхналагічным і кіраўніцкім вопытам у галіне сельскай гаспадаркі. Для гэтай мэты будзе праводзіцца на аснове ўзаемнасці абмен дэлегацыямі на ўзроўні міністэрстваў, уключаючы спецыялістаў і навуковых работнікаў у галіне сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці і адпаведных галін.