Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі

Уступіў у сілу 18 красавіка 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча, надалей – «Дагаворныя Бакі»,

спасылаючыся на Канвенцыю аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі ад 26 верасня 1986 года, надалей – «Канвенцыя МАГАТЭ»,

прымаючы пад увагу палажэнні Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ад 1 жніўня 1975 года,

кіруючыся палажэннямі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 года,

імкнучыся да далейшага ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі,