Пагадненне паміж міністэрствамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Балгарыя аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю

Уступіла ў сілу 13 верасня 1994 года

 

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Балгарыя, далей будуць называцца «Бакі»,

асноўваючыся на Дагаворы аб сяброўскіх адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Балгарыя,

выражаючы занепакоенасць ростам арганізаванай злачыннасці, незаконным абаротам наркотыкаў, іншых цяжкіх злачынстваў, якія маюць міжнародны характар,

надаючы важнае значэнне ўмацаванню і развіццю супрацоўніцтва ў барацьбе з парушэннямі грамадскага парадку,

кіруючыся прынцыпамі роўнасці, узаемнасці і ўзаемнай карысці,

узгаднілі наступнае:

Артыкул 1

Бакі ў рамках сваёй кампетэнцыі і на аснове дзеючага нацыянальнага заканадаўства ажыццяўляюць супрацоўніцтва па наступных асноўных кірунках: