Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Малдова

Уступіла ў сілу 10 жніўня 1994 года

 

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Малдова, у далейшым называемыя Бакамі,

паважаючы дзяржаўны суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова,

праяўляючы імкненне да раўнапраўнага супрацоўніцтва і абароны жыццёва важных інтарэсаў рэспублік,

кіруючыся інтарэсамі надзейнай абароны эканамічнага, навукова-тэхнічнага, абароннага патэнцыялу і забеспячэння бяспекі сваіх дзяржаў,

прымаючы на сябе абавязацельствы не арганізоўваць і не праводзіць работу адзін супраць другога,

грунтуючыся па нормах міжнароднага права і дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова,