Пагадненне паміж Урадам Украіны і Урадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі
Прекратило действие 25 октября 2022 г.
Уступіла ў сілу 16 чэрвеня 1994 года
Урад Украіны і Урад Рэспублікі Беларусь, называемыя ў далейшым Бакамі, у мэтах ліквідацыі тэхнічных бар'ераў у эканамічных гандлёвых адносінах,
жадаючы развіваць супрацоўніцтва ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі,
улічваючы ўзаемную эканамічную зацікаўленасць, пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакі прызнаюць дзеючыя дзяржаўныя сістэмы стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў і сертыфікацыі і будуць забяспечваць гарманізацыю гэтых сістэм пры іх удасканальванні.
Кожны Бок можа ўжываць нарматыўныя дакументы па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі другога Боку, калі іх патрабаванні не супярэчаць заканадаўству дзяржавы, у парадку, вызначаным нацыянальным органам па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.