Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб гандлі і эканамічным супрацоўніцтве

Уступіла ў сілу 21 сакавіка 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Фінляндскай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

імкнучыся садзейнічаць развіццю ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей і пашыраць іх на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады,

імкнучыся ўмацаваць эфектыўнасць сваіх народных гаспадарак, палепшыць умовы цеснага супрацоўніцтва і садзейнічаць адкрытасці сістэмы сусветнага гандлю,

улічваючы абавязацельствы Фінляндыі як Дагаворнага Боку Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлю (ГАТТ) і канстатуючы намеры Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца агульнапрызнаных нормаў і правіл міжнароднага гандлю, уключаючы нормы і правілы ГАТТ,

зыходзячы з магчымасцей тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і Фінляндыі для ажыццяўлення ўзаемнага супрацоўніцтва з мэтай дыверсіфікацыі эканамічнага ўзаемадзеяння пагадніліся аб ніжэйпададзеным: