Пагадненне паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне судовай экспертызы

Уступіла ў сілу 23 студзеня 2009 года

 

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі Украіны, надалей – Бакі,

імкнучыся наладжваць сувязі ў галіне судовай экспертызы і ўлічваючы, што ўмацаванне наяўных адносін сяброўства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва адпавядае нацыянальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў,

у мэтах далейшага ўмацавання адносін шляхам развіцця супрацоўніцтва ў галіне судовай экспертызы і судова-экспертнай дзейнасці

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі ажыццяўляюць супрацоўніцтва ў галіне навуковай работы па праблемах і перспектывах развіцця судовай экспертызы, абмену вопытам па пытаннях экспертнай практыкі.

Артыкул 2

Пры рэалізацыі палажэнняў дадзенага Пагаднення Бакі ажыццяўляюць супрацоўніцтва паміж сабой непасрэдна і праз падведамасныя ім установы.