Пагадненне паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Міністэрствам фінансаў Федэратыўнай Рэспублікі Германія аб супрацоўніцтве мытных органаў у барацьбе з кантрабандай ядзерных матэрыялаў, прадуктаў іх распаду і адходаў

Уступіла ў сілу 7 чэрвеня 1994 года

 

Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь і Федэральнае Міністэрства фінансаў Федэратыўнай Рэспублікі Германія, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

маючы намер унесці ўклад у развіццё двухбаковых адносін і будучы ўпэўненымі ў тым, што ахова здароўя насельніцтва абедзьвюх дзяржаў, а таксама ахова навакольнага асяроддзя ад небяспекі іанізуючых выпраменняў ядзерных матэрыялаў мае важнае значэнне,

жадаючы ўстанавіць дзейснае супрацоўніцтва паміж мытнымі органамі Дагаворных Бакоў у гэтай галіне, пагадзіліся аб наступным: