Дэкларацыя аб узаемаразуменні і дружалюбным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй

Уступіла ў сілу 12 ліпеня 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Румынія,

кіруючыся мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,

грунтуючыся на палажэннях Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і далейшых дакументаў гэтай Нарады,

зыходзячы з прынцыпа прымата права ў міжнародных адносінах,

бяручы пад увагу значэнне беларуска-румынскіх адносін для ўмацавання даверу і супрацоўніцтва ў рэгіёне і на кантыненце ў цэлым,

усведамляючы сваю адказнасць за ўмацаванне міру і бяспекі і развіццё супрацоўніцтва ў Еўропе на аснове агульначалавечых каштоўнасцей свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека,