Пагадненне паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Міністэрствам фінансаў Федэратыўнай Рэспублікі Германія аб супрацоўніцтве мытных органаў у барацьбе з кантрабандай наркотыкаў

Уступіла ў сілу 7 чэрвеня 1994 года

 

Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь і Федэральнае Міністэрства фінансаў Федэратыўнай Рэспублікі Германія, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

будучы ўпэўненымі, што супрацоўніцтва Дагаворных Бакоў мае важнае значэнне ў дзейснай барацьбе з кантрабандай наркотыкаў,

жадаючы нарошчваць супрацоўніцтва паміж цэнтральнымі мытнымі органамі Дагаворных Бакоў у гэтай галіне, пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі ўпэўнены ў тым, што неабходна неадкладнае супрацоўніцтва абодвух мытных органаў Дагаворных Бакоў у барацьбе з кантрабандай наркотыкаў.

Артыкул 2