Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Пераходным Урадам Эфіопіі

Уступіла ў сілу 18 мая 1994 года

 

Рэспубліка Беларусь і Пераходны Урад Эфіопіі,

жадаючы развіваць і ўмацоўваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж сваімі краінамі і народамі на падставе роўнасці і ўзаемнай павагі да суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці адзін аднаго, а таксама неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго,

кіруючыся прынцыпамі і мэтамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года,

вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з даты падпісання Сумеснага камюніке.

Пытанне аб акрэдытацыі адпаведных Паслоў дзвюх краін будзе вырашана шляхам наступнага пагаднення.