Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Нікарагуа

Уступіла ў сілу 27 мая 1994 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Нікарагуа,

кіруючыся ўзаемным жаданнем узмацняць дружбу і развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і культурнай галінах на падставе прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права,

вырашылі ўстанавіць у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах 1961 года дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў з 27 мая 1994 года.

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Нікарагуа выказваюць іх упэўненасць у тым, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін будзе садзейнічаць развіццю іх двухбаковых адносін і ўзмацненню міжнароднага супрацоўніцтва і захаванню ўсеагульнага міру.