Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб культурным супрацоўніцтве

Уступіла ў сілу 13 красавіка 2009 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Дзяржавы Катар, якія далей называюцца Бакамі,

упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўніцтва садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі і развіццю дружалюбных адносін,

кіруючыся імкненнем развіваць і паляпшаць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным.

Артыкул 1

Бакі будуць імкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва.

Артыкул 2

Бакі будуць садзейнічаць устанаўленню і развіццю кантактаў у галіне музычнага мастацтва паміж канцэртнымі арганізацыямі і творчымі саюзамі, абмену салістамі і калектывамі, спрыяць узаемнаму ўдзелу ў міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца на тэрыторыі сваіх краін.