Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Службай бяспекі Украіны

Уступіла ў сілу 31 ліпеня 1992 года

 

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Служба бяспекі Украіны, у далейшым называемыя Бакамі,

выказваючы волю сваіх народаў жыць у згодзе і дружбе,

паважаючы дзяржаўны суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, незалежнасць Рэспублікі Беларусь і Украіны,

выказваючы імкненне да раўнапраўнага супрацоўніцтва ў абароне законных і жыццёва важных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і Украіны,

прымаючы на сябе абавязацельства не арганізоўваць і не праводзіць работу адзін супраць другога,

кіруючыся інтарэсамі надзейнай аховы эканамічнага, навукова-тэхнічнага, абароннага патэнцыялу і забеспячэння бяспекі сваіх дзяржаў,

на падставе норм міжнароднага права і дзейнічаючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Украіны, –