Пагадненне паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Украіны аб ваенным супрацоўніцтве
Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Украіны, надалей Бакі,
кіруючыся палажэннямі артыкула 7 Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай ад 29 снежня 1990 г.,
прымаючы пад увагу ваенна-эканамічную сітуацыю, што складваецца ў абедзвюх краінах,
імкнучыся ўстанавіць цеснае супрацоўніцтва ў ваеннай галіне на якасна новым узроўні,
маючы на ўвазе той факт, што паміж дзяржавамі склаліся традыцыйныя сувязі ў ваеннай галіне,
дамовіліся пра наступнае:
Артыкул 1
Асноўныя прынцыпы супрацоўніцтва
1. Бакі наладжваюць свае ўзаемаадносіны на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай выгады.