Сумесная дэкларацыя паміж Рэспублікай Беларусь і Ямайкай аб дыпламатычных адносінах

Уступіла ў сілу 6 чэрвеня 1994 года

 

Рэспубліка Беларусь і Ямайка, жадаючы развіваць узаемаадносіны і супрацоўніцтва ў галінах, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, на карысць абедзвюх краін, пацвярджаючы сваю падтрымку справы ўтрымання міжнароднага міру і бяспекі ў адпаведнасці з прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў сувязі з адпаведнымі палажэннямі Венскіх канвенцый, якія рэгулююць дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў з дня падпісання гэтай Дэкларацыі.

Падпісана ў Нью-Йорку 6 чэрвеня 1994 года у двух экземплярах на беларускай і англійскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца аднолькава сапраўднымі.