Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Бельгіі аб устанаўленні дыпламатычных адносін

Уступіла ў сілу 10 сакавіка 1992 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Бельгіі

Пагадзіліся ўстанавіць дыпламатычныя і консульскія адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Бельгіі і абмяняцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі на ўзроўні пасольстваў.

Бакі дамовіліся аб тым, што палажэнні Венскай Канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай Канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года будуць прымяняцца ў дыпламатычных і консульскіх адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Бельгіі.

Бакі таксама дамовіліся аб тым, што двухбаковыя пагадненні, якія звязваюць, з аднаго боку, былы Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і, з другога боку, Каралеўства Бельгіі (уключаючы пагадненні, заключаныя з Бельгійска-Люксембургскім Эканамічным Саюзам), будуць сапраўднымі паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Бельгіі да таго часу, пакуль яны будуць альбо пацверджаны, або перазаключаны абодвума Бакамі.