Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Германія аб культурным супрацоўніцтве
Часова прымяняецца з 3 сакавіка 1994 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Федэратыўнай Рэспублікі Германія,
імкнучыся да ўмацавання адносін і паглыблення ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі,
перакананыя ў тым, што культурны абмен садзейнічае супрацоўніцтву паміж народамі, разуменню культуры і духоўнага жыцця, а таксама ўкладу жыцця іншых народаў,
прызнаючы гістарычны ўклад абодвух народаў у агульную культурную спадчыну Еўропы і ўсведамляючы, што клопат аб культурных каштоўнасцях і іх захаванне з’яўляюцца абавязковымі задачамі,
жадаючы пашыраць культурныя сувязі ва ўсіх сферах, уключаючы адукацыю і навуку, паміж насельніцтвам абедзвюх краін,
пагадзіліся аб наступным: