Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай архіўнай службай Рэспублікі Малдова і Камітэтам па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь

Набыло моц 3 лістапада 1994 года

 

У адпаведнасці з пагадненнямі аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама

ўлічваючы, што развіццё дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж народамі Малдовы і Беларусі павінна грунтавацца на ўзаемным веданні і павазе іх гісторыі і культуры, што прадугледжвае вывучэнне і выкарыстанне дакументаў, захоўваемых у архівах абедзвюх дзяржаў,

зыходзячы з узаемнага імкнення да далейшага развіцця дружбы і супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі абедзвюх дзяржаў, а таксама ў цэлым навуковых і культурных сувязей паміж народамі Малдовы і Беларусі,

Дзяржаўная архіўная служба Рэспублікі Малдова і Камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, называемыя ў далейшым Бакамі, дамовіліся аб наступным: