Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб ахове месцаў памяцi i захаванняў ахвяр войн i рэпрэсiй
Уступіла ў сілу 8 сакавіка 1996 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча, якія далей называюцца «Бакі»,
дзейнічаючы ў інтарэсах абодвух народаў дзеля дасягнення іх поўнага ўзаемаразумення;
імкнучыся ўвекавечыць належным чынам месцы памяці і захаванняў пахаваных на тэрыторыі Беларусі і Польшчы вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб, памёршых, загінуўшых і закатаваных у выніку барацьбы за незалежнасць, войнаў і рэпрэсій;
прымаючы пад увагу палажэнні артыкула 25 Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 года;