Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб стварэннi беларуска-в'етнамскай Мiжурадавай камiссii па гандлёва-эканамiчным i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве

Уступіла ў сілу 5 чэрвеня 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы ўмацоўваць і развіваць гандлёва-эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

З мэтай поўнага і аператыўнага ажыццяўлення задач развіцця супрацоўніцтва ў галіне гандлёва-эканамічных адносін і навукова-тэхнічных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам Дагаворныя Бакі ствараюць беларуска-в'етнамскую Міжурадавую камісію па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якая ў далейшым называецца «Камісія».