Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Балгарыя

Уступіла ў сілу 21 лютага 1996 года

 

Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Балгарыя, надалей Бакі Пагаднення, грунтуючыся на дагаворах і пагадненнях, заключаных паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Балгарыя, а таксама ўлічваючы добрыя ўзаемаадносіны паміж дзвюма краінамі і ўзаемную зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва паміж суб’ектамі гаспадарання абедзвюх краін, дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі Пагаднення, кіруючыся сваім нацыянальным заканадаўствам, будуць усямерна спрыяць развіццю прамысловага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Балгарыя на выснове ўзаемнага інтарэсу і ўзаемнай выгады шляхам арганізацыі рэгулярнага абмену інфармацыяй аб стане прамысловасці, рэалізацыі канцэпцыі прамысловай палітыкі, развіцці новай тэхнікі і тэхналогіі, стане рынкаў і іншых пытаннях, закранаючых развіццё прамысловасці ў абедзвюх краінах.