Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Мексіканскіх Злучаных Штатаў аб стварэнні механізма кансультацый па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс

Уступіў у сілу 1 кастрычніка 1996 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Мексіканскіх Злучаных Штатаў, памянёныя ў далейшым «Бакі»,

З мэтай садзейнічання ўмацаванню дружалюбных сувязяў паміж двума народамі,

Узаемна адзначаючы, што дыялог і супрацоўніцтва з'яўляюцца асноўнай характарыстыкай знешняй палітыкі дзвюх краін,

Прымаючы пад увагу, што агульнай мэтай абедзвюх краін з'яўляецца садзейнічанне справядліваму і трываламу рашэнню сучасных міжнародных праблем,

Перакананыя ў важнасці стварэння практычнага і дзейснага механізма кансультацый па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс,

Пагадзіліся аб ніжэйпададзеным: