Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўнiцтве ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту

Уступіла ў сілу 4 чэрвеня 1996 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы развіваць адносіны паміж дзвюма краінамі ў галінах адукацыі, навукі, культуры і спорту і з мэтай упарадкавання сваіх узаемаадносін у гэтых галінах,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул І

Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва ў галінах адукацыі, навукі, культуры і спорту.

Артыкул ІІ

Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць развіццю адносін паміж адпаведнымі універсітэтамі, навуковымі і тэхнічнымі ўстановамі сваіх краін і з гэтай мэтай будуць падтрымліваць прамыя кантакты паміж універсітэтамі і ўстановамі і заключаць пратаколы аб супрацоўніцтве паміж імі.