Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Бельгія аб паветраных зносінах*

Уступіла ў сілу 1 студзеня 2003 года

__________________________

*Ратифицировано Законом Республики Беларусь от 5 мая 1998 г. «О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Королевства Бельгия о воздушном сообщении» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 36, ст.520).

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Бельгія,

з'яўляючыся бакамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытай для падпісання ў Чыкага 7 снежня 1944 года;

жадаючы заключыць пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж іх адпаведнымі тэрыторыямі і за іх межамі;

жадаючы забяспечыць вышэйшую ступень бяспекі і надзейнасці на міжнародным паветраным транспарце;