Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян
Пагадненне спыніла дзеянне з 1 студзеня 2001 г.
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Славацкай Рэспублікі, якія надалей называюцца «Дагаворныя Бакі»,
пацвярджаючы сваю прыхільнасць прынцыпам Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і Парыжскай хартыі для новай Еўропы,
кіруючыся жаданнем развіваць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма Дзяржавамі,
дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
1. Грамадзяне адной Дзяржавы, якія маюць сапраўдныя дакументы, што пералічаны ў Дадатку да гэтага Пагаднення, могуць уязджаць, выязджаць або праязджаць транзітам, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі другой Дзяржавы без віз тэрмінам да трыццаці дзён.