Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сан-Марына аб устанаўленні дыпламатычных адносін

Уступіла ў сілу 6 ліпеня 2009 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Сан-Марына,

прызнаючы ўзаемнае жаданне ўмацаваць дружалюбныя адносіны, якія існуюць паміж абедзвюма дзяржавамі, а таксама развіваць двухбаковае палітычнае, эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва,

пацвярджаючы сваю прыхільнасць нормам і прынцыпам Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і міжнароднага права,

пацвярджаючы ўзаемнае прызнанне прынцыпаў роўнасці абедзвюх дзяржаў, незалежнасці, нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы кожнай з дзяржаў,

дзейнічаючы ў адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года,

прынялі рашэнне падняць узровень існуючых адносін з консульскага да дыпламатычнага на ўзроўні Паслоў, у тым ліку па сумяшчальніцтве.