Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах

Уступіла ў сілу 1 лістапада 1995 года

 

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Нідэрландаў, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы садзейнічаць развіццю, з улікам інтарэсаў эканамічных адносін, міжнародных аўтамабільных грузавых і пасажырскіх перавозак паміж абедзвюма дзяржавамі і транзітам праз іх тэрыторыі

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

1. Палажэнні гэтага Пагаднення будуць прымяняцца да міжнародных аўтамабільных грузавых і пасажырскіх перавозак за кошт трэціх асоб ці за асабісты кошт паміж Дагаворнымі Бакамі, транзітам праз іх тэрыторыі, у/з трэціх дзяржаў, а таксама да грузавых і пасажырскіх перавозак па тэрыторыі аднаго з Дагаворных Бакоў, якія далей называюцца «кабатаж» і ажыццяўляюцца перавозчыкамі на транспартных сродках, вызначаных у