Сумеснае камьюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Бахрэйн

Уступіла ў сілу 1 ліпеня 1996 года

 

Рэспубліка Беларусь і Дзяржава Бахрэйн, жадаючы ўмацоўваць дружалюбныя адносіны і развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах, якія прадстаўляюць інтарэс для абедзвюх краін, выказваючы зацікаўленасць ў развіцці адносін паміж дзвюма краінамі на аснове ўзаемнай павагі, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, пацвярджаючы сваю прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у кансалідацыі міжнароднага міра і бяспекі, дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах ад 18 красавіка 1961 года.