Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў аб паветраных зносінах паміж і па-за іх тэрыторыямі
Уступіла ў сілу 1 лістапада 1995 года
Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Нідэрландаў, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі;
з'яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытай для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,
жадаючы садзейнічаць развіццю міжнароднай грамадзянскай авіяцыі,
жадаючы заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж і па-за іх тэрыторыямі,
пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Вызначэнні
У мэтах гэтага Пагаднення і Дадатка да яго, калі кантэкст не патрабуе іншага:
а) тэрмін «Канвенцыя» азначае Канвенцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытую для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г. і ўключае ў сябе любы Дадатак, прыняты згодна з