Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб дыпламатычных адносінах

Уступіла ў сілу 13 сакавіка 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Федэратыўная Рэспубліка Германія

– усведамляючы сваю адказнасць за захаванне міру ў Еўропе і ва ўсім свеце,

– кіруючыся імкненнем умацоўваць і развіваць адносіны добрасуседства і супрацоўніцтва паміж беларускім і нямецкім народамі ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута ААН, а таксама палажэннямі Хельсінкскага Заключнага Акта і Парыжскай Хартыі,

– будучы ўпэўненым у тым, што паміж імі існуюць шырокія магчымасці для супрацоўніцтва ў розных галінах,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Рэспубліка Беларусь і Федэратыўная Рэспубліка Германія аднаўляюць дыпламатычныя адносіны з дня ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення. Яны абмяняюцца дыпламатычнымі місіямі на ўзроўні пасольстваў і ў бліжэйшы час назначаць паслоў.