Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб дзейнасцi пагранiчных упаўнаважаных

Прекратило действие с даты вступления в силу Договора между Правительством Республики Беларусь и Правительством Латвийской Республики о режиме белорусско-латвийской государственной границы от 10 апреля 2013 г. <I01300013>

Уступіла ў сілу 7 верасня 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Латвійскай Рэспублікі, якія далей называюцца Бакамі,

жадаючы садзейнічаць далейшаму развіццю добрасуседскіх адносін паміж нашымі дзяржавамі

і ў мэтах падтрымкі правапарадку, урэгулявання інцыдэнтаў на дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, а таксама вырашэння ўсіх пагранічных пытанняў, якія ўзнікаюць,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Для выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення кожны Бок назначае Пагранічнага ўпаўнаважанага і яго намеснікаў.