Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Галоўным архіўным упраўленнем пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Генеральнай дырэкцыяй дзяржаўных архіваў Рэспублікі Польшча

Уступіла ў сілу 29 верасня 1992 года

 

Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Генеральная дырэкцыя дзяржаўных архіваў Рэспублікі Польшча, якія ў далейшым называюцца «Бакі», кіруючыся палажэннямі Дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемадапамозе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча ад 10 кастрычніка 1991 года, зыходзячы з узаемнага імкнення развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі дзвюх дзяржаў, дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі, лічачы, што супрацоўніцтва ў галіне архіўнай справы прывядзе да замацавання адносін паміж дзвюма дзяржавамі, вырашылі ўсебакова развіваць гэта супрацоўніцтва, абменьвацца інфармацыяй і прафесійнымі ведамі.