Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ліванскай Рэспублікай

Уступіла ў сілу 21 сакавіка 1996 года

 

Рэспубліка Беларусь і Ліванская Рэспубліка,

Выказваючы прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

Жадаючы развіваць адносіны супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі,

Дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Здзейснена ў Маскве 21 сакавіка 1996 года ў двух экзэмплярах, кожны на арабскай, беларускай і англійскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі.