Пагадненне паміж Міністэрствамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, якія прадстаўлены Міністрамі ўнутраных спраў, аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю

Уступіла ў сілу 24 красавіка 1992 года

 

Міністэрствы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, якія прадстаўлены Міністрамі ўнутраных спраў і далей будуць называцца «Бакі»,

– асноўваючыся на добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве,

– выказваючы занепакоенасць ростам арганізаванай злачыннасці і тэрарызму, незаконным абаротам наркотыкаў, іншых цяжкіх злачынстваў, якія маюць міжнародны характар,

– надаючы важнае значэнне ўмацаванню і развіццю супрацоўніцтва ў барацьбе з парушэннямі грамадскага парадку,

– кіруючыся прынцыпамі роўнасці, узаемнасці і ўзаемнай карысці,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

1. Бакі ў адпаведнасці з палажэннямі гэтага Пагаднення абавязваюцца супрацоўнічаць і аказваць адзін аднаму дапамогу ў забеспячэнні грамадскай бяспекі і ахове парадку, папярэджанні, расследаванні і раскрыцці злачынстваў, у прыватнасці: