Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры

Уступіла ў сілу 25 ліпеня 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы ўзмацняць і развіваць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі і іх народамі;

зважаючы на Сумесную Дэкларацыю Рэспублікі Беларусь і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ад 12 кастрычніка 1993 года;

будучы перакананымі, што абмены і супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і культуры, а таксама ў іншых галінах уносяць уклад у лепшае ўзаемнае пазнанне і разуменне паміж беларускім і брытанскім народамі;