Мемарандум аб ўзаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб супрацоўнiцтве ў сферы барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, арганiзаванай злачыннасцю i мiжнародным тэрарызмам

Уступіў у сілу 13 сакавіка 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (якія далей будуць называцца «Удзельнікі»);

падзяляючы глыбокую турботу з нагоды росту незаконнага абароту наркатычных сродкаў, арганізаванай злачыннасці і міжнароднага тэрарызму;

падцвярджаючы сваю рашучасць змагацца з пагрозай, якую прадстаўляюць гэтыя небяспечныя злачынствы;

будучы ўпэўненымі ў неабходнасці супрацоўніцтва ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, арганізаванай злачыннасцю і міжнародным тэрарызмам,

згадзіліся ў наступным:

Незаконны абарот наркатычных сродкаў