Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Габонскай Рэспублікай

Уступіла ў сілу 5 снежня 1996 года

 

Рэспубліка Беларусь, з аднаго боку, і Габонская Рэспубліка, з другога боку,

– натхнёныя агульным жаданнем развіваць і ўмацоўваць адносіны паміж двума народамі;

– жадаючы ўстанавіць паміж дзвюма краінамі ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс;

– імкнучыся садзейнічаць устанаўленню новай эры міру, згоды і салідарнасці ў свеце;

– будучы прыхільнымі да прынцыпаў і ідэалаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і палажэнняў Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года і Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года,

вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі на ўзроўні Паслоў.