Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Султанатам Аман

Уступіла ў сілу 23 ліпеня 1992 года

 

Рэспубліка Беларусь і Султанат Аман,

Жадаючы развіваць адносіны і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных галінах вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж імі на ўзроўні Пасольстваў з дня падпісання гэтага Сумеснага камюніке.

Адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Султанатам Аман будуць засноўвацца на прынцыпах мірнага суіснавання, узаемнай павагі да суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, як і на прынцыпах роўнасці, узаемнай выгады ў адпаведнасці з палажэннямі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Рэспубліка Беларусь і Султанат Аман, падпісваючы Сумеснае камюніке, шчыра спадзяюцца, што дыпламатычныя адносіны будуць садзейнічаць умацаванню сувязей дружбы і супрацоўніцтва на карысць абедзвюх краін.