Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Польшчы

Набыло моц 8 кастрычніка 2009 года

 

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

пр-т Незалежнасці, 20, 220008, г. Мінск,

у асобе намеснiка Старшыні Праўлення
Нацыянальнага банка
Рэспублікі Беларусь
Кадушкі Мікалая Лук’янавіча

і

Нацыянальны банк Польшчы

вул. Свентакшыска, 11/21, 00-919,
г. Варшава,

у асобе члена Праўлення
Нацыянальнага банка Польшчы

Здзiслава Сокала i Збiгнева Хацкубы

 

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Польшчы (далей – Бакі), разглядаючы супрацоўніцтва ў галіне навучання банкаўскага персаналу як адзін з найважнейшых фактараў павышэння эфектыўнасці дзейнасці абодвух банкаў і імкнучыся забяспечыць далейшае развіццё і ўмацаванне прафесійных кантактаў паміж спецыялістамі Бакоў, выказалі жаданне падпісаць дадзенае Пагадненне аб супрацоўніцтве.