Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне маладзёжнай палiтыкi

Уступіла ў сілу 12 верасня 1995 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Малдова, у далейшым якія будуць называцца «Бакі»,

імкнучыся да развіцця і ўзмацнення дружалюбных адносін паміж дзвюма дзяржавамі,

перакананыя у тым, што супрацоўніцтва ў галіне маладзёжнай палітыкі мае важнае значэнне ў збліжэнні і паглыбленні ўзаемаадносін паміж дзвюма народамі,

жадаючы развіваць і ў далейшым сяброўскія сувязі паміж моладдзю Беларусі і Малдовы,

маючы на ўвазе, што на сучасным этапе развіцця грамадства роля моладзі ў вырашэнні грамадскіх праблем няспынна ўзрастае,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць усямерна садзейнічаць пашырэнню і ўзмацненню супрацоўніцтва ў галіне маладзёжнай палітыкі. Бакі будуць імкнуцца далучыць моладзь і маладзёжныя арганізацыі да рэалізацыі праграм супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, экалогіі, аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.